На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

Беларусь и беларусы

57 подписчиков

Адмучылася Ірына Казуліна

 

3 лютага ўвечары памерла Ірына Казуліна, жонка зьняволенага палітыка, былога кандыдата на пасаду прэзыдэнта Беларусі Аляксандра Казуліна.
З канца 1990-х гадоў Ірына Казуліна хварэла на рак малочнай залозы. Апрача мужа Аляксандра, у Ірыны Казулінай засталіся дочкі Вольга і Юлія, а таксама ўнук Улад.


Ірына Казуліна нарадзілася 19 кастрычніка 1959 году. Скончыла мэханічна-матэматычны факультэт БДУ, дзе й пазнаёмілася з сваім будучым мужам Аляксандрам Казуліным. Працавала праграмістам у НПА “Планар”, затым - у Цэнтры праблем чалавека БДУ. Пасьля заканчэньня Міжнароднай школы бізнэсу і мэнэджмэнту тэхналёгіяў БДУ працавала маркетолягам ў тым самым Цэнтры.
Актыўна дапамагала хворым на рак малочнай залозы. У 2007 годзе выступіла адной з арганізатараў праведзенай у Менску міжнароднай канфэрэнцыі па праблемах падтрымкі жанчын, хворых на рак малочнай залозы.

 Апошнія словы Ірыны Казулінай.Пасьля нядаўніх выказваньняў А. Лукашэнкі І. Казуліна празь сьмяротную хваробу ўжо не магла гаварыць, але напісала адкрыты ліст.
Першае. Зачапіла за жывое грэблівае стаўленне да нашай сям’і. Хоць часам здаецца, што нічога падобнага ўжо не можа вывесці з сябе, цынізм дзівіць. У сваіх лістах мой муж піша, што самы вялікі яго боль і клопат — гэта я. Кожную раніцу ён пачынае з малітвы за маё здароўе.
Другое. Хацелася б пачуць умовы, на якіх Лукашэнка прапаноўваў Аляксандру вызваленне. Тыя прапановы, якія былі агучаныя яго пасланцом нам, былі непрымальнымі. Гэта было б ганебнымі ўцёкамі з краіны.
Трэцяе. Дзеці ездзілі на спатканне не ўмольваць бацьку выратаваць маму, а абгаварыць бягучую сітуацыю.
Чацвёртае. Мы з дзецьмі і ўсе нашы блізкія разумеем Аляксандра, падтрымліваем яго, любім і чакаем яго безумоўнага вызвалення.

Картина дня

наверх