На информационном ресурсе применяются рекомендательные технологии (информационные технологии предоставления информации на основе сбора, систематизации и анализа сведений, относящихся к предпочтениям пользователей сети "Интернет", находящихся на территории Российской Федерации)

Беларусь и беларусы

57 подписчиков

Як змагацца з непрафесiйнымi псiхамi

Увядзенне прафесiйна-псiхiчных тэстаў для абiтурыентаў, лагiчна вядзе да таго, што нехта тэст не пройдзе. Адсюль - з яўленне ў краiне масавай армii псiхiчна хворых - "непрафесiйныя псiхi". Сваё забойнае слова мае сказаць айчынная фармакалёгiя.
Аптэка
Клiент: добры дзень, можаце нешта параiць ад непрафесiйнага псiхозу?


Аптэкар: якiя сiмптомы?
Клiент: абiтурыент я. Учора глядзеў прафесiйна-псiхалагiчны тэст мiнулага году. Баюся завалю. Напрыклад там была задача, дзе трэба выкрэслiць з набору слоў адно слова, якое не адпавядае лагiчнаму сэнсу дадзеннай слоўнай групы: "сацыяльныя гарантыi, вялiкiя заробкi, Беларусь, рост даходаў, гель для душа, праграма пяцiгодкi".
Аптэкар: ну i?
Клiент: я думаю, што трэба выкрэслiць "Беларусь".
Аптэкар: трывожна? Вы магчыма яшчэ Нiву выпiсваеце, i на акцыi апазiцыi шведаецеся?
Клiент: ну так. часам.
Аптэкар: суперсродак - СБбанкi. Вось рацэпт: уступаеце ў сябры БРСМ, ставiце на нач СБанкi i непрафесiйны псiхоз як рукой здыме. Кошт банкi - 34 000 рублеў . Я вам так скажу - або прыймаеце лекi зараз, або праз пару гадоў - да доктара Хадоркiна, каб закадзiраваццца ад чытання незалежнай прэсы.
Клiент: А яшчэ нешта?
Аптэкар: спешал фор ю. Кантрабандны тавар - "Чырвоная зялёнка". Спосаб ужывання вельмi просты: уступаем ў сябры БРСМ, мажым раён левага калена, i непрафесiйны псiхоз як рукой здыме. Кошт - 45 000 зайчыкаў .Я вам так скажу - або прыймаеце лекi зараз, або праз пару гадоў праходзiце курс псiхааналiзу. Вам ахвота ляжаць на канапе перад нейкiм Фройдам i адпавядаць на iдыёцкiя пытанii кшталту: цi падабаюцца вам барадатыя мужчыны?
У гэты час ў аптэку ў ваходзiць тып бамжоўскага выгляду.
Бомж: калi ласка пяць пузыркоў сродку "Настойка на Савецкай Беларусi". У братэлы востры прыступ непрафесiйнага псiхозу. . Доктар, давайце хутчэй, брат загiбаецца. Калi не выпье настойкi, то зноў не паступiць на дыпламата. Ён жа так хоча праводзiць шматвектарную палiтыку!
Аптэкар: Як тыя наркаманы i алкашы дасталi! На, падавiся.
Клiент: ладна давайце "Чырвоную зялёнку". Гарантуеце, што дапаможа?
Аптэкар: натуральна: галоўнае дзейнiчаць адпаведна iнструкцыi: перад ужываннем не забудце падаць заяву ў БРСМ.
19:36, 16 лютага 2008, Лёлiк Ушкiн.

www.nn.by 

Картина дня

наверх